21 траўня (нядзеля) ў Вільні – акцыя салідарнасці ў Дзень палітвязняў у Беларусі.
12:00 – 14:00 | Кафедральная плошча
У гэты дзень два гады таму ў калоніі памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
Мы заклікаем стаць голасам палітзняволеных — прыйсці на акцыю на Кафедральнай плошчы; прынесці плакаты, сцягі, пачуць галасы людзей, якія сядзяць ці выйшлі з-за кратаў; зрабіць данат альбо дапамагчы справай іх сем’ям.
Сімвал гэтага дня — жоўтая “экстрэмісцкая” бірка, якой пазначаюць палітзняволеных у калоніях.
Цяпер за кратамі ў Беларусі знаходзяцца больш за 1500 палітзняволеных. Не спыняючы жорскія рэпрэсіі, рэжым стварыў для людзей у турмах невыносныя ўмовы, імкнецца забраць голас: абмяжоўвае перапіску, запалохвае родных і блізкіх, не дазваляе сустрэчы з адвакатамі.
Зараз мы можам быць іх голасам. Давайце зробім яго гучным!
#свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freepoliticalprisoners
Акцыю супольна праводзяць беларускія арганізацыі, што месцяцца ў Вільні.