Праекту асабістых, аўтарскіх гарадскіх экскурсіяў ULegend патрэбная дапамога, каб з тэлеграм-бота ператварыцца ў мабільны дадатак ды пашырыць колькасць маршрутаў і гарадоў. Дзеля гэтага мы заклікаем стаць удзельнікам магістрату.
Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія цягам пэўнага перыяду дамаўляюцца падтрымліваць праект беларускай справы вызначанай сумай грошай.
Умовы магістрату:
Перыяд дзейнасці 9 месяцаў (8 чэрвеня — 1 сакавіка).
Сума: € 10 ці € 20 на выбар удзельніка/-цы.
Рэгулярнасць спісання: штомесяц. Таксама можна падтрымаць праект разава – € 180 і вышэй.
Спосаб ахвяравання: плацежная сістэма Stripe.
Вы можаце стаць удзельнікам/-цай магістрату, абраўшы адзін з тарыфаў падтрымкі:
– Прыхільнік/Прыхільніца
Памер ахвяравання — 10 € на месяц
– Мецэнат/Мецэнатка
Памер ахвяравання — 20 € на месяц
– Мецэнат/Мецэнатка +
Памер ахвяравання — 180 € і любая большая сума аднаразова
Спыніць ахвяраванні і выйсці з магістрату магчыма ў любы момант.