Сатырычная драма беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкіў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзяніс…

*
Categories:

Сатырычная драма беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі
ў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай.

У Доме Легенд (Subačiaus g. 15/2) у адзін дзень пройдуць два спектаклі:

18 жніўня ў 18:30
Білеты на 18.30
https://tickets.paysera.com/ru/event/tihari-v-bunkere

18 жніўня ў 20:30
Білеты на 20.30:
https://tickets.paysera.com/be/event/tihari-v-bunkere-4998

Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс – не прычына спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.
2030 год. Вайна ва Ўкраіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.

Акцёры: Андрус Даряла, Марына Здаранкова, Ілля Ясінскі, Аляксандра Метальнікава, Сяргей Толсцікаў, Ніёле Макутэнайтэ, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.

Уваход – ганак у тарцы дома. Калі заблудзіліся, тэлефануйце +37066832464