Калі нехта кажа: “Бывай!” –
гэта шчэ не значыць – канец.
І хаця ў канвульсіях край,
рана канстатаваць сьмерць.
І хаця не відаць – куды,
і надзея – ні на каго,
Ты паслухай: зьвіняць званы.
Гэта з намі гаворыць Бог.
гэта шчэ не значыць – канец.
І хаця ў канвульсіях край,
рана канстатаваць сьмерць.
І хаця не відаць – куды,
і надзея – ні на каго,
Ты паслухай: зьвіняць званы.
Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта – скрозь цемру прамень.
Гэта – вецер, што рве смугу.
Гэта – новы сонечны дзень.
Гэта – праз забароны рух.
Гэта – годна падняты сьцяг.
Гэта – шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта – крыж на тваіх плячах.
Гэта – людзі разам з табой.
Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм.
Гэта – не яны.
Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!
Падтрымайце варту святла:
Paysera:
Dapamoga LT
IBAN LT873500010016588474
SWIFT/BIC EVIULT2VXXX