Шаноўнае спадарства! 9 верасня (сб) у‌ 15:00 запрашаем вас далучыцца да святкавання 3-га Дня Нараджэ…

*
Categories:

Шаноўнае спадарства!
9 верасня (сб) у‌ 15:00 запрашаем вас далучыцца да святкавання 3-га Дня Нараджэння Dapamoga!

Замак, які прытуляе беларускіх палітычных уцекачоў ужо два гады, пераўтворыцца ў канцэртную пляцоўку.

Вас чакаюць:
Вялізарны торт ды гарбата
Прамовы ды выступы былых палітвязьняў і сяброў Dapamoga
Невялічкі Кірмаш
Выступы беларускіх артыстаў ды музыкаў
(У тым ліку: Фальклорны гурт “Світанак” | Галубыя какарды | Сяргей Kosmas )
Гульні ды конкурсы
Шоў сучаснай магіі
Майстар-клас беларускіх і еўрапейскіх танцаў
Беларускае караоке

За рэжысёрскім пультам – Дыджэй Перамен Улад Сакалоўскі

9 верасня | 15:00-21:00
Замак | Naujoji Riovoniu 10
Калі ласка, захапіце -парасоны!

Калі вам вельмі хочацца прынесьці з сабой нешта карыснае для Замку, можаце пашукаць падказкі тутака.

Будзем вельмі ўдзячныя за фінансавую дапамогу на арганізацыю свята:
PayPal
[email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX