БІТВА ПАД ВОРШАЙ – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ
8 верасня 1514 года адбылася славутая перамога Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над маскоўскімі захопнікамі. Разам з літоўцамі і палякамі продкі беларусаў баранілі свае землі перад куды больш шматлікім войскам Масквы, навечна ўпісаўшы свой подвіг у гісторыю.
Мы запрашаем усіх прыйсці на нядзельную акцыю – ушануем памяць герояў, што змагаліся за Бацькаўшчыну тады, і падтрымаем тых, хто працягвае беларускую справу ва Украіне зараз. Як завяшчаў у той бітве слаўны князь Астрожскі: «Няхай доблесць і мужнасць нашы будуць вартыя слаўных бацькаў!».
Нядзеля 10 верасня
12:00
Плошча Вінцаса Кудзіркі