Ермэн Анты – казахстанскі паэт і музыка, стваральнік і фронтмэн гурта «АДАПТАЦЫЯ» (1992-2019). Свой стыль называе – «nomad poetry punk”. За 27 гадоў яго група прайшла шлях ад правінцыйнай каманды з Казахстана да адной з яркіх груп рускамоўнага андэграўнду. У актыве Ермена каля дваццаці альбомаў, шматлікія гастролі на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Еўропе. Апошнія гады «АДАПТАЦЫЯ» базавалася ў Санкт-Пецярбургу і тады ў яе складзе гралі ex-музыкі «ДДТ» – гітарыст Вадзім Курылёў і бас-гітарыст Павел Барысаў, фры-джазавы саксафаніст Сяргей Летаў, а таксама былы бубнач «АЛІСЫ» Міхаіл Няфёдаў. У красавіку 2019 Ярмэн аб’яўляе аб роспуску групы і ўжо з наступнага пачынае сольную кар’еру. Выходзяць альбомы «Груз 2022» і «Чорны карнавал», а таксама аўтабіяграфія Ермэна «Nomad punk». Вершы Ярмэна перакладаюць і выдаюць у Нямеччыне і Чэхіі. Талін – пятнаццатая сусветная сталіца ў вялізным гастрольным спісе Ермена Анты.
У праграме канцэрта новыя песні, любімыя слухачамі хіты АДАПТАЦЫІ, а таксама паўгадзінны паэтычны блок, і гэта – сапраўдная бомба!
Вершы Ермэна – рэальная паэзія сённяшняга дня, галасы вуліц і інфармацыйных патокаў, агонія пост-мадэрну і анархія ў чыстым выглядзе.
Песні Ермена – гэта сімвал свабоды ў самым шырокім разуменні гэтага слова. Яны гучаць на рускай мове, але кожная з іх – гэта пасланне ўсім, хто жыве на нашай планеце, людзям добрай волі і здаровага сэнсу. Пасланне, падмацаванае драйвам, энергіяй і нястрымнай самааддачай, якое сцірае моўныя бар’еры і фармальныя межы.
27 траўня | Уваход: 18:00
Пачатак: 19:00
Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius
Абмежаванне па ўзросце: 0+
Білеты: 10€, на ўваходзе
Кантакты для дадатковай інфармацыі:
Telegram @mironov_ilia1988
+37066675007