Запрашаем на вечар, прысвечаны памяці Віктара Савіча, у дзявяты дзень з яго гібелі.Заўтра, 17 кастр…

*
Categories:

Запрашаем на вечар, прысвечаны памяці Віктара Савіча, у дзявяты дзень з яго гібелі.

Заўтра, 17 кастрычніка (аўторак) у 19:00 чакаем усіх у блакітнай залі Замку па адресе: Naujoji Riovonių g. 10, Vilnius.

Будзем смуткаваць, дзяліцца у́спамінамі, глядзець фота ды відэа Віці, чытаць яго вершы, слухаць песні, напісаныя на яго тэксты. Нехта – моўчкі, нехта – не. Як папросіць сэрца. Але ж, поруч. Поруч боль страты перажыць лягчэй. Віця будзе з намі, пакуль мы будзем захоўваць памяць аб ім.

Мерапрыемства пройдзе з 19:00 да 21:00.

Збор на асабісты рахунак на пахаванне Віктара Савіча будзе спынены 17.10.2023 у 23.59:
Імя: Dapamoga
IBAN: LT033500010015148663
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Банк: Paysera LT, UAB
Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania

Справаздача>> .