Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Літве запрашаюць да ўдзелу ў акцыі памяці загінул…

*
Categories:

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ў Літве запрашаюць да ўдзелу ў акцыі памяці загінулых у «Ноч расстраляных паэтаў».

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Чорная ноч, пра якую мы не маем права забыцца. Светлыя людзі, якіх мы павінны памятаць.

Запрашаем вас далучыцца да тэматычных акцый памяці у́ Вільні у́ нядзелю, 29 кастрычніка 2023:
12:00 – мітынг і чытанне вершаў растраляных паэтау́ на плошчы Кудзіркі (+вольны мікрафон)
18:00 – запальванне 132 свечак на Ратушнай плошчы (+вольны мікрафон)

Мы ўспомнім ахвярау́, загінулых ад сталінскага тэрору, прачытаем вершы расстраляных паэтаў, запалім свечкі ў памяць аб Чорнай ночы масавага забойства дзеячаў беларускай інтэлігенцыі, узгадаем беларускіх палітвязняу́.