Сябры, падзелімся пазітывам :) Ці памятаеце, як амаль два тыдні таму мы збіралі грошы на Дапамогу І…

*
Categories:

Сябры, падзелімся пазітывам 🙂 Ці памятаеце, як амаль два тыдні таму мы збіралі грошы на Дапамогу Ілле МІронаву з аплатай студэнцкага інтэрнату? Дык вось, ужо пасля паспяховага зачынення збору, на наш PayPal прыйшоў перавод для Іллі ў памеры 110 еўра – нас прасілі перадаць яшчэ грошы актывісту. Ілля настаяў на тым, каб пакінуць гэты перавод на аплату камуналкі для Замку, дзе знаходзяць прытулак беларусы, якія уцякаюць у Літву ад палітычна матываванагу крымінальнага пераследу.
Дзякуй, Ілля!

Калі вы таксама захочаце падтрымаць Замак, які кожны месяц, каб працягваць сваё існаванне, мае патрэбу ў аплаце камунальных паслуг, то будзем вельмі удзячныя за любыя данаты на нашыя рахуначкі
Paypal: [email protected]
Paysera: Dapamoga VŠĮ
LT483500010009843602