Памяці Рамана Бандарэнкі.
У Вільні на плошчы Вінцаса Кудзіркі беларусы ўзгадалі пра падзеі 12 лістапада, забойства Рамана Бандарэнкі. Прачыталі вершы прысвечаныя смерці Рамана.
Завязалі бела-чырвона-белыя стужкі і ўшанавалі памяць Героя Беларусі хвілінай маўчання.