Пісьменніку і паэту Томасу Венцлава прысуджаная прэмія Саюза пісьменнікаў Літвы за яго апошні зборн…

*
Categories:

Пісьменніку і паэту Томасу Венцлава прысуджаная прэмія Саюза пісьменнікаў Літвы
за яго апошні зборнік вершаў пад назвай “Už Onos ir Bernardinų”, якія ён напісаў за апошнія сем гадоў.

Прэмія ўручаецца заўжды толькі аднаму аўтару як прыкмета прызнання высокай літаратурнай каштоўнасці яго творчасці.

Томас Венцлава — вялікі сябар Dapamoga: канферэнц-зала шэлтэра “Замак” неаднаразова станавіўся месцам правядзення лекцый прафесара.

Сямейная пара Венцлова павіншавала Dapamoga донатам, пералічаным ад грашовай часткі прэміі, з найлепшымі зычаннямі беларусам у Новым годзе!

Добрага здароўя і прадуктыўнай творчасці, дарагія Таццяна і Томас!