Паважаныя сябры, мы радыя вам паведаміць, што экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо некаторы час як в…

*
Categories:

Паважаныя сябры,
мы радыя вам паведаміць, што экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо некаторы час як выехаў з Беларусі і жыве ў Замку, куды сёння, 24 лютага, запрашае вас на сустрэчу-дыскусію а 18:30.

Тэма сустрэчы:
Дзяржава ў дзяржаве ў Новай Беларусі. Самакіраванне – што гэта такое?

Фармат сустрэчы:
Выступ Міхаіла і адказы на пытанні слухачоў.

Міхаіл Жамчужны – былы палітвязень, чалавек, які правёў за кратамі больш за 11 год, грамадскі актывіст, праваабаронца, заснавальнік “Платформ інавэйшн”, навуковец, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар некалькіх навуковых манаграфій і распрацовак.

Сабралі крышачку лінкаў для вас пра Міхаіла Жамчужнага: на Вясне >> ды некаторых дэмСМІ тутака>>, тутака >> , тутака >> і тутака >>.

Субота 24 лютага | 18:30
Замак, 2 паверх |
Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius