Гэты вечар стаў не толькі данінай памяці тым, хто загінуў у Ноч расстраляных паэтаў, але і важным крокам да захавання культурнай спадчыны, якую імкнуліся знішчыць.
Праграма ўключала паказ дакументальнага фільма пра лёсы рэпрэсаваных і выступ Анатоля Хіневіча, які выканаў творы на вершы расстраляных паэтаў і ўласныя песні, напоўненыя душэўным роспачам і спадзяваннямі.
Запальванне знічаў і чытанне твораў пад партрэтамі паэтаў і дзеячаў, чыё жыццё было трагічна абарваные, як сімвал святла, якое яны пакінулі пасля сябе, узмацніла глыбіню эмацыйнай сувязі з мінулым і нагадала ўсім прысутным, наколькі важна захоўваць памяць.
Мерапрыемства пакінула моцныя ўражанні і адчуванне гонару за беларускіх творцаў, чыя мужнасць працягвае натхняць новыя пакаленні, і ўзмацніла ўсведамленне адказнасці за захаванне памяці пра тых, хто змагаўся за свабоду і праўду.