Журналіст Marco Cacciati напісаў артыкул для выдання bne intellinews. Вось што ён кажа на сваёй стар…

*
Categories:

Журналіст Marco Cacciati напісаў артыкул для выдання bne intellinews. Вось што ён кажа на сваёй старонцы:

“Вяртанне Беларусі ў цэнтр ўвагі павінна нагадаць усім на Захадзе пра чалавечую трагедыю, якая разгортваецца на гэтым кавалку зямлі, які дэ-факта знаходзіцца пад палітычнай, культурнай і эканамічнай акупацыяй Масквы з 2020 года”

bne Intellinews сустрэўся з некаторымі вядомымі дзеячамі апазіцыі і валанцёрамі НДА ў літоўскай сталіцы, каб лепш зразумець, як развіваліся падзеі за апошнія некалькі гадоў, і куды яны могуць рухацца.

У артыкуле таксама згадваецца наша арганізацыя, яе унёсак у справу выратавання людзей, якія пацярпелі ад рэжыма ў Беларусі:

“З 2020 года арганізацыя Dapamoga выратавала больш за 3000 чалавек, даючы бясплатнае жыллё і дапамагаючы ўцекачам знайсці працу і пераадолець бюракратыю.”

“Нашы людзі тут мараць вярнуцца дадому, але толькі ў вызваленую і свабодную краіну”, – кажа Наталля Калегава.