Сёння гадавіна смерці Віктара Савіча, нашага сябра, сумленнага чалавека, рэвалюцыянера, байца-добра…

*
Categories:

Сёння гадавіна смерці Віктара Савіча, нашага сябра, сумленнага чалавека, рэвалюцыянера, байца-добраахвотніка ПКК, аўтара слоў гімна “Перамога”.

Віктар загінуў  увечары, 9 кастрычніка 2023 года ў ДТЗ пад Вільняй.  Гібель Віці стала вялікай стратай як для беларускай дыяспары, так і для Новай Беларусі, аб якой ён марыў, да якой імкнуўся і думкамі, і дзеяннямі.

Тэкст песні, якая гучыць на фоне відэа ў гэтым посце, у ліпені 2022 напісаў сам Віктар, а выконвае яе адзін з яго пабрацімаў, добраахвотнік ПКК.

Партрэт Віктара размешчаны на мемарыяле “Варта святла” у Вільні, што знаходзіцца ля беларускай амбасады на вуліцы Mindaugo gatve 13. Кожны жадаючы можа прынесці туды кветкі ды запаліць свечкі ў памяць аб Віці і іншых загінулых беларусах.

Відэа з Віктарам Савічам:
Як Віця 2 гады таму прыехаў у Літву
Гімн “Перамога” тэкст якога напісаў Віктар Савіч
Інтэрв’ю Віктара з Украіны Белсату
Відэа прысвечанае светлай памяці Віктара Савіча.

Светлая памяць Віктару Савічу, спачуванні бацькам, сябрам, родным і блізкім.