Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайсковай славы

*
Categories:

Вітаем Вас, шаноўныя беларускі і шаноўныя беларусы! Сёння беларусы ўсяго свету адзначаюць Дзень вайсковай славы. 8 верасня 1514 года адбылася знакамітая бітва пад Воршай.

У гэты дзень нашы продкі перамаглі шматтысячнае войска маскавітаў. Бітва пад Воршай сталася прыкладам МУЖНАСЬЦІ, СІЛЫ ДУХу, еднасьці і імкнення да волі і справядлівасьці нашага народа. Гэта барацьба працягваецца і сёння. Тысячы беларусаў ахвяруюць сваёй свабодай, знаходзячыся ў палоне рэжыма, дзеля нашай волі.

Шматлікія беларускія добраахвотнікі і валанцёры штодня ахвяруюць сваім здароўем і жыццём, змагаючыся за вызваленне Украіны, а за ёй і Беларусь. Некаторыя з іх знаходзяцца ў палоне.

Гэтыя людзі бароняць гонар беларускай нацыі. Таму мы заклікаем усіх і словам і дзеяннем іх падтрымаць.

Мы:
– Аляксандр “КУСЬ” КЛАЧКО, былы добраахвотнік батальёна “Волат” палка Каліноўскага,
– Алеся БУНЕВіЧ, былая палітзняволеная, сузаснавальніца крамы “А2.прынт” у Вільні
– Юрась ДЗЕГЦЯРОў, валанцёр ва Ўкраіне, і рэдактар газеты пра беларусаў ва Украіне “Вісник”

ЗАПРАШАЕМ Вас 9 верасня а 19 гадзіне ў краму А2.прынт, якая знаходзіцца ў самым цэнтры Вільні, на прэзентацыю канцэпцыі і брэнда “КУСЬ”.

#зрабікуськабвызваліцьбеларусь

@a2_print