9 жніўня 2024 года згадаем дзень падману і пачатак тэрору ў Беларусі

*
Categories:

Беларусы, не маўчыце!

9 жніўня 2024 года згадаем дзень падману і пачатак тэрору ў Беларусі.

ПЛОШЧА, МАРШ, МЕМАРЫЯЛ
Час: 17:00 – 21:00

Збіраемся са сцягамі і ў вышыванках а 17.00 на Катэдральнай плошчы ў Вільні! Для бяспекі выкарыстоўвайце маскі

Падтрымайма былых палітвязняў. Паслухаем тых, хто прайшоў праз пакуты і выпрабаванні.

Ствараем карагоды пад выступленне ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА. Трымаемся за рукі, глядзім адно аднаму ў вочы.

Пакажам, што мы верым, можам і ПЕРАМОЖАМ!

На мемарыяле ля амбасады прыгадаем тых, хто загінуў за нашу свабоду.

Мы разам, нас многа! За намі перамога!

Выходзім, беларусы і беларускі.

Хто, калі не мы!

Збіраемся а 17.00 на Катэдральнай плошчы, каб паспець купіць прысмакі ад Карчмы, сувеніры ад Кропкі і свежыя кветкі ад нашай Ліаны

Пачатак мітынгу а 18.00