Міжнародны флэшмоб #donotcloseBelarus, актывістаў Беларускай дыяспары за мяжой

*
Categories:

Міжнародны флэшмоб #donotcloseBelarus, актывістаў Беларускай дыяспары за мяжой, супраць забароны Літвы, Латвіі і Эстоніі на перасячэнне мяжы легкавымі аўтамабілямі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэтае рашэнне:
штурхае беларусаў у бок Расеі
умацоўвае жалезную заслону, забіраючы магчымасць вырвацца ненадоўга з інфармацыйнага поля лукашысцкай прапаганды
пазбаўляе сотні тысяч вымушаных выехаць з-за рэпрэсій беларусаў, магчымасці сустрэцца з роднымі
не ўдарае па рэжыме лукашэнкі, затое вельмі адчувальна па простых беларусах, і найперш па родным тых, хто выехаў з краіны.