11 ліпеня ў творчай прасторы Кропка адбудзецца вечар памяці па беларускаму мастаку і рэстаўратару

*
Categories:

11 ліпеня ў творчай прасторы Кропка адбудзецца вечар памяці па беларускаму мастаку і рэстаўратару, палітвязню, які год назад загінуў у беларускай турме, спадару Алесю Пушкіну.

На вечары адбудзецца адкрыццё выставы ягоных сапраўдных малюнкаў, якая будзе доўжыцца да канца ліпеня. Лісты з турмы і сапраўдныя малюнкі – апошнія творы мастака, над якімі ён працаваў за кратамі. Шчыра запрашаем згадаць і ўшанаваць выбітнага мастака і пабачыць на свае вочы ўнікальныя матэрыялы.

Вечар памяці: 11 ліпеня 18:00
Выстава: 11 – 31 ліпеня 11:00 – 20:00
Крама + творчая прастора Kropka, Savičiaus g. 6, Vilnius.
Уваход вольны