СВЯТКУЕМ НОВЫ ГОД У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ!

*
Categories:

СВЯТКУЕМ НОВЫ ГОД У БЕЛАРУСКІМ ЗАМКУ!

У гэтую пятніцу 30 снежня запрашаем усіх у беларускі Замак на сумеснае святкаванне Новага 2023 года!

З 18:30 да 19:00 мы будзем абменьвацца падарункамі ў рамках ініцыятывы “Сакрэтны Санта”, а пасля будзем разам весела бавіць час!

Прыносьце пачастункі, напоі, настольныя гульні і святочны настрой!

Дрэс-код: максімальна яркія і бліскучыя ўборы, карнавальныя касцюмы вітаюцца!

Да сустрэчы ва ўтульных сценах беларускага Замка!

Пятніца 30 снежня
18:30
Замак
(Savanoriu 134B)