Запрашаем вас далучыцца у суботу 11 сакавіка ў 12:30 да Марша

*
Categories:

Паважанае спадарства!
Запрашаем вас далучыцца у суботу 11 сакавіка ў 12:30 да Марша ганаровага каравулу Ўзброеных сіл Літвы, прысвечанага да Дня Незалежнасці Літвы.

Маршрут: старт на плошчы Незалежнасці ў бок Кафедральнай плошчы.
За ім адбудзецца Марш «Шлях аднаўлення Незалежнасці» з літоўскімі, украінскімі і беларускамі сцягамі.

11 сакавіка 1990 года Вярхоўная Рада Літоўскай Рэспублікі, праз 50 год пасля акупацыі СССР, прыняла Акт «Аб аднаўленні незалежнай Літоўскай дзяржавы».

Літва і Беларусь увесь час ідуць поруч, пры гэтым паважаючы нацыянальны суверэнітэт кожнай з краін.

Запрашаем далучацца да маршу са сваімі БЧБ сцягамі.