НКА “Дапамога” была створана для дапамогі рэпрэсаваным беларусам

*
Categories:

НКА “Дапамога” была створана для дапамогі рэпрэсаваным беларусам, але няма чужога гора.

З першых дзён вайны актывісты і выратаваныя “Дапамогай” сталі дапамагаць украінскім бежанцам.

Сёння па запрашэнню арганізатараў прадстаўнікі “Дапамогі” удзельнічалі ў сустрэчы з Міжнароднай асацыяцыяй чалавечых каштоўнасцяў ІAHV, Швейцарыя, дырэктаркай Dr. Кацярынай Хертаг. Тэма сустрэчы – прэзентацыя праекта “Мір для душы і сіла для сэрца”. Мэта праекта – дапамагчы бежанцам з Украіны і іншых краінаў справіцца са стрэсам і траўмамі, якія атрымалі ў выніку вайны ці вымушанага перасялення.
Праект фінансуецца Еўрапейскім Звязам.