21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

*
Categories:

21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, на прыступкі імправізаванай сцэны на Кафедральнай плошчы Вільні выйшаў зусім малады, 23-гадовы былы палітвязень Зміцер, падапечны Dapamoga.
Прысутныя, следам за самім Зміцерам, не маглі стрымаць слёз; слёз і гневу!
Зміцера, хлопца з адхіленнямі ў развіцці, асудзілі 5 лютага 2021 года: два гады калоніі. Людаедаў не збянтэжыў стан маладога чалавека — Зміцер адбыў увесь прысуджаны яму тэрмін.
Пасля калоніі Зміцер змушаны быў пакінуць Беларусь разам са сваёй мужнай мамай, бо яго зноў пачалі выклікаць у СК.
Два гады ў зняволенні не прайшлі бясследна — у калоніі ў яго сапсаваліся зубы, выявіліся праблемы са страўнікам; таксама на холадзе ў юнака вельмі моцна апухаюць і сінеюць кісці рук — відаць, кайданкі моцна пераціскалі рукі.
Толькі зараз, знаходзячыся ў Літве, пражываючы ў Замку (шэлтэр Dapamoga), Зміцер прыходзіць у норму.
Нізкі паклон яго маці, тым, хто апекаваў яго ў калоніі, яго ментару тут, у Вільні.

Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.

ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:

Paypal [email protected]

Paysera: LT483500010009843602
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva

Swedbank
IBAN LT557300010164712244
SWIFT (BIC) HABALT22
Konstitucijos pr. 20A, LT-03502 Vilnius, Lietuva

https://youtu.be/5L1q6WcPZnU

Трогательные до слёз слова бывшего политзаключённого Дмитрия, подопечного Dapamoga.

21 мая, в День солидарности с политзаключёнными Беларуси, на ступеньки импровизированной сцены на Кафедральной площади Вильнюса вышел совсем молодой (23 года) бывший политзаключённый Дмитрий, подопечный Dapamoga.
Присутствующие, следом за самим Димой, не…