Заява аб’яднаных сілаў дэмакратычных беларусаў па выніках прэс-канферэнцыі BNS ў Вільні 18 жніўня 20…

*
Categories:

Заява аб’яднаных сілаў дэмакратычных беларусаў па выніках прэс-канферэнцыі BNS ў Вільні 18 жніўня 2023 года

Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, заяўляем наступнае:
1) мы ўдзячныя Літве за выратаванне тысяч людзей ад пераследу з боку прарасейскага рэжыму Лукашэнкі;
2) мы ўдзячныя Літве за захаванне нашай сумеснай гістарычнай спадчыны, мы шмат чаму вучымся ў літоўцаў і робім усё, каб вуліцы імя Міндоўга і Гедыміна з часам з’явіліся і ў Менску;
3) лічым тэрытарыяльныя прэтэнзіі і іншае трызненне ў сацсетках гібрыднай інфармацыйнай агрэсіяй, якая была арганізаваная аддзяленнем Курчатоўскага інстытута па пошуку нацыянальнай ідэнтычнасці, які быў адкрыты ў канцы сакавіка ў Мінску;
4) нашы добраахвотнікі, якія цяпер набываюць баявы досвед ва Украіне, як і ўсю гісторыю ваююць поплеч з літоўскімі добраахвотнікамі супраць расійскай агрэсіі, выказваюць гатоўнасць устаць на абарону Літвы;
5) мы, грамадзянская супольнасць Беларусаў, марым, верым і робім усё, што ў нашых сілах, каб Беларусь вызвалілася ад расійскага ўплыву і стала часткай ЕС і НАТО;
6) мы любім Літву і нашы сэрцы адчыненыя, мы ідзем прамым шляхам і лічым, што лепшае што мы можам зрабіць у адказ на гібрыдную агрэсію — гэта кансалідавацца і аб’яднацца, пакінуўшы гістарычныя баталіі на час пасля перамогі;
7) у сувязі з тым, што URM і VRM сутыкнуліся з такой нагрузкай на сістэму ў сувязі з міграцыяй з-за вайны і рэпрэсій, мы прапануем рэстаўраваць MRM, якое існавала 100 гадоў таму і выконвала свае функцыі па ідэнтыфікацыі мігрантаў і іх інтэграцыі ў літоўскае грамадства;
8) мы гатовы сумленна працаваць і быць карыснымі літоўскаму грамадству і спадзяемся, што літоўская супольнасць пойдзе нам насустрач.
Жыве Беларусь!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.

ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:

PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva

https://youtu.be/c68o1-Ukge8

Представители гражданского общества Беларуси на пресс-конференции, данной BNS в Вильнюсе 2023’08’18.

Мы, представители гражданского общества Беларуси, заявляем следующее:
1) мы благодарны Литве за спасение тысяч людей из мясорубки пророссийского режима Лукашенко;
2) мы благодарны Литве за сохранение нашего совместного исторического наследия, мы многому учимся…