Шаноўнае спадарства!Запрашаем вас заўтра далучыцца да прэм’ернага прагляду спектакля “Дзе б мы ні пр…

*
Categories:

Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас заўтра далучыцца да прэм’ернага прагляду спектакля “Дзе б мы ні прычалілі”.
1918 год, знакамітыя рускія пісьменнікі-гумарысты Надзея Тэфі і Аркадзь Аверчанка адпраўляюцца з бальшавіцкай Масквы на гастролі ва Украіну – Кіеў, Адэсу. У гэты час тэрыторыю Украіны кантралюе Нямеччына, затым пачнецца чахарда змены ўлад. Падарожжа Тэфі – гэта калейдаскоп цягнікоў, станцый, гарадоў, смешныя і трагічныя сустрэчы, асобы, асобы, асобы. Пісьменніца не ведае, што гэта яе апошнія месяцы знаходжання на радзіме, за якімі рушыць услед эміграцыя.
Спектакль “Дзе б мы ні прычалілі…” – спроба ўзнавіць асобу Надзеі Тэфі. “Каралева смеху” была ў жыцці чалавекам закрытым і не дзялілася сваімі асабістымі таямніцамі. Тым цікавей зразумець яе сутнасць, вытокі яе сумнага гумару і духоўнай стойкасці, паглядзець на тое, што адбывалася яе вачыма, убачыць паралелі тых «акаяных дзён» з сённяшнім вар’ятам.

Папярэдняя рэгістрацыя

Чацвер 19 кастрычніка
15:00
Mindaugo 8