Сябры, паколькі літоўская дзяржава дае нам ажно 2 выходныя для ўшанаваньня Дзядоў, прапануем у чацьв…

*
Categories:

Сябры, паколькі літоўская дзяржава дае нам ажно 2 выходныя для ўшанаваньня Дзядоў, прапануем у чацьвер 2 лістапада пашпацыраваць разам па Вільні, узгадаўшы тых віленскіх беларускіх дзеячоў, на чые магілы мы ня зможам прынесьці зьнічы, бо іх няма. Некаторым ёсьць кенатафы (сымбалічныя магілы) альбо крыжы на Курапатах, але і туды зараз немагчыма ці небясьпечна прыйсьці. То прапаную ўзяць з сабой зьнічы, запальваючы іх па нашым шляху.

Сярод іншых згадаем 3-х беларускіх дзеячоў, зьвязаных зь Вільняй, якія былі расстраляныя ў Чорную ноч беларускай культуры з 29-га на 30-е кастрычніка 1937-га года ў Менску: аднаго паэта і 2-х навукоўцаў!

На шпацыр памяці рэпрэсаваных беларускіх дзеячоў Вільні мы сустракаемся 2 лістапада а 14-й гадзіне ля Вострай брамы, хаця гэтым разам расповяд пойдзе не пра яе.

Шпацыр, традыцыйна бясплатны, але ахвяраваньні вітаюцца. Да сустрэчы!