паглядзіце наш вiдэаагляд на YouTube >>
Гурт Lavon Volski прыехаў са сваім новым альбомам “Эмігранты” у Вільню, каб сабраць на канцэрце поўную залю ў сталічным Legendos Klubas, дзе да артыстаў далучаўся і дзіцячы хор “Валошкі”. У другім аддзяленні прагучалі любімыя хіты, напісаныя музыкам у розныя гады.
Разам з Лявонам Вольскім над “Эмігрантамі” працавалі Павел Мамонаў, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Аракелян, Павел Трыпуць, Кетэван Асраташвілі, Познанскі спеўны сход і струнная група Варшаўскага Вольнага аркестру.
Падапечныя Dapamoga — вялікія прыхільнікі творчасці Лявона Вольскага. “Жадаю, каб у бліжэйшай будучыні ўсе палітвязні выйшлі на волю і мы ўсе разам адсвяткавалі гэтую падзею, а Dapamoga напісала пра гэта кнігу з такой назвай!” – пажадау́ Дапаможцам артыст.
Жыве Беларусь!
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫЯ РАХУНКІ:
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva