Учора, 29 лістапада, ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя для СМІ, прысвечаная справе Васіля Верамейчыка, праблемам беларускіх палітэмігрантаў, падтрымцы добраахвотнікаў-ветэранаў, якія ваявалі ва Украіне і пытанням нацыянальнай бяспекі Літвы.
Удзельнікі заклікалі літоўскія ўлады перагледзець палітыку адносна прадастаўлення іміграцыйнай падтрымкі беларускім уцекачам і ветэранам, што бароняць Украіну.
Сітуацыя з беларускімі дабраахвотнікамі была названа крытычнай, бо многія з іх не атрымліваюць дастатковай падтрымкі і могуць апынуцца ў небяспецы з-за пагроз з боку беларускіх і расійскіх спецслужбаў.
Больш падрабязна ў артыкулах аб прэс-канферэнцыі:
Відэарэпартаж Белсат