1⃣ Пачнем а 14:00 з традыцыйных сумесных беларускіх народных восеньскіх сьпеваў. Будзьма слухаць адзін аднога, гучаць і прыемна праводзіць час разам;
2⃣ Працягнем а 16:00 бясплатным майстар-класам па рухальнай тэрапіі для дарослых «Дыялог з целам і душой».
Нашы продкі былі ў большым кантакце з прыродай і яе цыкламі ў параўнаньні з намі. Восеньска-зімовы перыяд, самы цёмны час года, яны пераважна выкарыстоўвалі для аднаўлення і адпачынку, наладжваючыся і рыхтуючыся да вясны. Прапануем і вам адчуць на сабе яднаньне з прыродай, у якой мы навучымся запаволеньню, цішыні і аднаўленьню баланса.
Праз рух, гульні, арт-тэрапію, медытацыю і сьпевы, вы зможаце прайсці працэс ацаленьня, працягваючы будаваць здаровыя і стваральныя адносіны ў вашым жыцьці, знойдзеце сапраўдную гармонію з самімі сабою.
Працягласць імпрэз: з 14:00 да 15:30 і з 16:00 да 17:30
Прынесці з сабою на другую імпрэзу: зменны абутак, вады і свой добры настрой
Па ўсіх пытаннях зьвязаных з другой імпрэзай зьвяртацца да майстрыцы – спадарыні Натальлі
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
30 listapada a 14:00 і а 16:00
Savičiaus g. 6, Vilnius
Dapamahčy, padpisacca i štości nabyć praz Kupi mnie kavy
Našyja Instahram і TykTok