Прарочая песня Міхаіла Цалковіка.
Міхаіл Цалковік – музыка, аўтар песень, кіраўнік гурта “ЛомБард”.
У 2021 годзе ў Замку адбыўся яго канцэрт, на якім ён прадставіў праграму “Званок сябру”.
Паглядзець канцэрт можна тут>>
Гэта вельмі кранальная праграма, дзе гледачы становяцца сведкамі асабістай размовы героя са старым сябрам. Успаміны, перажыванні, спробы дагрукацца да іншага чалавека, непаразуменне з таго боку – усё тое, з чым многім даводзілася сутыкацца пасля 2020 года ў зносінах з блізкім асяроддзем.
Міхаіл дзіўны чалавек, які расказвае сваю гісторыю праз музыку, якая не пакіне абыякавым кожнага слухача.