Узнагарожаныя нядаўна Медалём Няскораных імя Ларысы Геніюш Зьміцер Фурманаў і Валерыя Чарнаморцава запрашаюць узгадаць разам жыцьцё і творчасьць нашай выбітнай Паэткі, даведацца пра акалічнасьці пакручастага лёсу Ларысы Антонаўны, а ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы Паэткі.
Імпрэза прысьвечаная дню народзінаў, які адзначаецца напярэдадні. У 2020-м годзе 9 жніўня Ларысе Геніюш спаўнялася 110 год і сімвалічна, што акурат пасьля гэтага пачаліся акцыі жанчынаў у белым, то бок яна фактычна была апякункай беларускіх жаночых акцыяў і маршаў. Таму сёньня для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш, якая дагэтуль нерэабілітаваная, ёсьць найнебясьпечнейшым ворагам, як сведчыць знос яе помніка на царкоўным падворку ў Зэльве.
Дарэчы, перад імпрэзай можна прыйсьці раней на беларускамоўную літургію, прысьвечаную Ларысе Геніюш і сучасным беларускім палітвязьням, якая распачнаецца ў 9:00 непадалёк ад нас у беларускім прыходзе Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве па адрасу Bokšto g. 4
Krama + tvorčaja prastora KROPKA
10 žniŭnia a 11:00
Savičiaus g. 6, Vilnius