У аўторак 3⃣1⃣ кастрычніка а 21:00 у адным цёмным-цёмным Замку ў Вільні збярэцца ўся беларуская нечысць: лешыя і кікімары, вадзяныя і русалкі…
Вас чакаюць конкурсы, забавы , падарункі і вядома ж – Вядзьмарства і варажбы !
Адсвяткуем Дзень усіх Святых 2⃣0⃣2⃣3⃣ сярод сяброў у сценах цёплага беларускага Замка!
Уваход вольны.
Прынесеныя вамі тэматычныя пачастункі і напоі вітаюцца!
Заклікаем Вас дапамагчы з арганізацыяй месца нашага шабаша: далучайцеся да упрыгожвання замка а 16 гадзіне, прыносьце тэматычныя пачастункі.
Данаты вітаюцца заўсёды (каб нам было чым раз на месяц аплочваць камуналку, каб ў замку і далей маглі знаходзіць прытулак беларусы, збегшыя ад сапраўднай нечысьці з-за крымінальнага пераследу):
Dapamoga
Paypal: [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
Аўторак, 31 кастрычніка
21:00
Замак ( Naujoji Riovoniu, 10 )